У чацвер у Беларусі чакаецца спёка і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі

23 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы і град.

Як адзначае БЕЛТА, уначы будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе +11...+17 градусаў, па Брэстчыне чакаецца да 19 цяпла. Удзень будзе 23-29 вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 33 градусаў.

На 23 ліпеня сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота — chatoff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі