У чацвер у Беларусі чакаюцца моцны вецер, дождж і мокры снег

12 сакавіка ў Беларусі пройдуць невялікія ападкі: уначы месцамі дождж і мокры снег, удзень — дождж на поўдні краіны. Вецер будзе паўночны і паўночна-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў (месцамі — да 17).

Як інфармуе БЕЛТА, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 1 градуса ніжэй за нуль да 5 цяпла, у дзённыя — 2-8 градусаў вышэй за нуль, у Гомельскай вобласці — да 10 цяпла.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі