У чацвер у Беларусі чакаюцца туманы і невялікі дождж
26 лютага ў нашай краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі чакаюцца невялікія ападкі, пераважна дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3, удзень будзе ад 3 да 8 градусаў вышэй за нуль.
Фота — newsper.net