У чацвер у Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і парывісты вецер

Зіма

Зіма / pixabay.com

У чацвер, 1 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па поўначы краіны пройдуць невялікія ападкі — пераважна дождж. Удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны да парывістага, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі ў сувязі з гэтым абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 марозу  да 2 цяпла, удзень чакаецца 0...+5.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі