У "чорны спіс" ЕС патрапяць 120-130 расійскіх чыноўнікаў і сілавікоў

Прычына гэтага кроку — санкцыі за дзеянні Расіі ва Украіне.



Як паведамляе ВВС, у "чорным спісе" пяць старонак. Яго склалі дыпламаты, якія працавалі ў Расіі. Цяпер дакумент ужо атрымалі чыноўнікі ў Брусэлі, якія павінны абмеркаваць яго перад сустрэчай міністраў замежных спраў, прызначанай на панядзелак.



"Дзяржавы-ўдзельніцы прымуць неабходныя меры, каб прадухіліць ўезд на іх тэрыторыю або праезд праз яе асобаў, якія нясуць адказнасць за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны", — гаворыцца ў дакуменце.



Раней паведамлялася, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін і міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў не будуць уключаныя ў спіс, каб не закрываць магчымасці для перамоваў. У спіс жа найхутчэй патрапяць такія асобы, як міністр абароны Сяргей Шайгу, старшыня ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Іваноў, Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, палітык Уладзімір Жырыноўскі, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў ды іншыя.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі