У Дняпры на Віцебшчыне патануў 9-гадовы хлопчык

Як паведамляе прэс-служба МНС, дзядуля з унукам рыбачылі на рацэ, а потым хлопчык сышоў уверх па плыні на значную адлегласць.  Праз некаторы час дзед пабачыў, як унук тоне і плыве па рацэ. Мужчына адразу затэлефанаваў выратавальнікам.



Ён спрабаваў сам ратаваць дзіця, але не змог дабрацца да яго з-за моцнай плыні. На дапамогу падаспеў і дзядзька хлопчыка, але спробы выратаваць дзіця таксама былі беспаспяховымі.



Выратавальнікі шукалі хлопчыка на 3 км уніз па рацэ. Цела знайшлі толькі праз чатыры гадзіны на дне ракі за два метры ад берага.



Фота — прэс-служба МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі