У Добрушы пачалі выпускаць офісную паперу

У Добрушы пачалі выпускаць офісную паперу

У Добрушы на мясцовай папяровай фабрыцы "Герой працы" пачалі выпускаць офісную паперу фармату А4. Як піша прэс-служба Беллеспаперпрама, на гэта пайшлі з улікам павелічэння на яе попыту. Адзначаецца, што прадпрыемства "аператыўна наладзіла адпаведнае абсталяванне і распачала выпуск паперы офіснай у пачках" (за суткі — 2500 пачкаў паперы па 500 аркушоў). Пра яе якасць водгукаў пакуль няма.

Падкрэсліваецца, што "зыходнай сыравінай для вытворчасці гэтай паперы з'яўляецца сульфатная беленая цэлюлоза Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната".

Пасля ўвядзення новых санкцый дэфіцыт офіснай паперы ўзнік у Расіі. Кошты на яе істотна павялічыліся. Ці не туды плануецца пастаўляць частку прадукцыі з Добруша?

У Добрушы пачалі выпускаць офісную паперу
facebook.com/BelLesBumProm/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі