У другой палове студзеня сіноптыкі абяцаюць хрышчэнскія маразы

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Дзмітрый Рабаў.



Паводле яго словаў студзень — самы халодны месяц у годзе — сёлета будзе цяплейшым, чым звычайна. Сярэдняя тэмпература апынецца вышэй за норму, якая складае мінус 4,5-8 градусаў, а сярэднемесячная колькасць ападкаў будзе адпавядаць кліматычнай норме — 32-46 мм.



Пахаладанне прыйдзе ў другой дэкадзе: 11 студзеня чакаецца снег і тэмпература паветра пачне зніжацца, спачатку да -7. У другой палове дэкады, якраз на праваслаўнае Вадохрышча, уначы будзе да -18, а ўдзень 4-10 градусаў ніжэй за нуль.



Даволі халодным будзе і канец месяца — да мінус 7-13 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі