У дзіцячым летніку на Стаўбцоўшчыне загінуў 11-гадовы хлопчык

Як паведамляе БелаПАН, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, яна высвятляе акалічнасці падзеяў. Апытваюцца сваякі, настаўнікі і знаёмыя загінулага. Праводзіцца праца з яго школьнымі аднагодкамі.



Паводле атрыманых звестак, падлетак не меў праблем і канфліктаў сярод аднагодкаў, а таксама аднакласнікаў. Раней спробаў суіцыду не ўчыняў.



Хлопчык прыехаў у лагер для аздараўлення. Ён пражываў у прыёмнай сям'і. Біялагічныя бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў са снежня 2011 года. Па звестках следства, падлетак сумаваў па сваёй біялагічнай маці і адчуваў віну перад ёй.



Дакладныя матывы і прычыны трагедыі высвятляюцца.



Фота — timeszp.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі