У ЕАБР назвалі прычыны паскарэння інфляцыі ў Беларусі
Беларускіе рубли
У лістападзе ў Беларусі прыкметна паскорылася гадавая інфляцыя — да 5,4% (у параўнанні з лістападам 2022 года). У кастрычніку гэты паказчык быў 3,7 працэнта. Сярод прычын, якія прывялі да росту коштаў, эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) называюць высокі рост унутранага попыту і павышэнне інфляцыйнага фону ў Расіі.
Кошты ў лістападзе раслі як на тавары, так і на паслугі. На харчовыя тавары гадавая інфляцыя склала 6,1% (супраць 4,3% г/г у кастрычніку). Паслугі з мінулага лістапада падаражэлі на 8,2%, у кастрычніку гэты паказчык быў 7,9% г/г. Падаражэлі і нехарчовыя тавары, хаця некалькі месяцаў запар цэны ў гэтым сегменце зніжаліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.