У Ельскім раёне юнак зарэзаў мужчыну
У Ельскім раёне ў вёсцы Дуброва юнак зарэзаў 25-гадовага мужчыну, нанёс яму ўдары нажом у грудзі і спіну. Адбылося гэта ў сераду пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў.
Як адзначае прэс-служба МУС, падазраваны — 1998 года нараджэння. Ён, як і яго ахвяра, нідзе не працавалі. Юнак — жыхар вёскі Кочышчы. Ён быў у гасцях у свайго дзядзькі, у яго доме і адбылася трагедыя. Загінулы быў знаёмым сваяка.