У ЕС адрэагавалі на чарговы смяротны прысуд у Беларусі

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне / sb.by

У ЕС адрэагавалі на чарговы смяротны прысуд у Беларусі. 19 кастрычніка за забойства трохгадовага сына 48-гадовы Аляксандр Таратута асуджаны на смяротнае пакаранне, а 37-гадовая маці хлопчыка Анастасія Таратута атрымала 25 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Афіцыйны прадстаўнік ЕС па замежнапалітычных пытаннях Петэр Стана паведаміў, што Еўрапейскі Саюз "выказвае сваё шчырае спачуванне блізкім ахвяры і ўсім тым, хто пацярпеў у выніку гэтага сумнага і жорсткага злачынства". Пры гэтым у чарговы раз заклікаюць РБ "увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яе поўнай адмены ў адпаведнасці з агульнасусветнымі тэндэнцыямі".

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі