У ЕС можа з'явіцца універсітэт для пацярпелых ад уладаў Беларусі і Расіі

Свабодны універсітэт Берліна прымаў студэнтаў, якія ўцякалі з ГДР / berlin.de
Свабодны універсітэт Берліна прымаў студэнтаў, якія ўцякалі з ГДР / berlin.de

Ініцыятарам ідэі аб стварэнні ўніверсітэта для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, якім давялося бегчы з Беларусі і Расіі, стала міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры, паведамляе DW. Сярод іх расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў, лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр.

Група накіравала адкрыты ліст Еўракамісіі і ўрадаў еўрапейскіх краін. Навукоўцы і дзеячы культуры заклікаюць палітыкаў стварыць на тэрыторыі Еўропы Усходнееўрапейскі ўніверсітэт. Там прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, якія былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі і Расіі праз рэпрэсіі ўладаў, змогуць працягнуць выкладаць і атрымліваць адукацыю.

Пакуль невядома, колькі іх ўжо пакінула Беларусь, але размова ідзе аб сотнях, тысячах чалавек, — кажа адзін з ініцыятараў праекта, гісторык Ян Клаас Берендс.

Аўтары звароту мяркуюць, што колькасць тых, хто з'язджае, будзе расці, бо рэпрэсіі не спыняюцца.

Гэтыя людзі не павінны працаваць кур'ерамі, яны павінны мець шанец працягнуць займацца навукай, — падкрэслівае Ян Клаас Берандс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі