У Еўропе хочуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд

У Еўропе хочуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд

У краінах ЕС прапануюць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд, у тым ліку талеркі, шкляначкі, лыжкі, відэльцы, трубачкі. З такой прарпановай выступіла Еўракамісія, перадае БЕЛТА.

Мяркуецца, што такая забароны дазволіць знізіць узровень забруджвання сусветнага акіяна пластыкам.

Поўнай адмовы ад пластыкавых бутэлек не прадугледжваецца. Аднак вытворцаў абавяжуць спрыяць збору і перапрацоўцы гэтай тары. Плануецца, што ўжо да 2025 года каля 90% пластыкавых бутэлек будзе перапрацоўвацца.

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Тымерманс кажа, што 70% усяго пластыкавага смецця ў еўрапейскіх морах прыпадае на пластыкавы посуд. Дырэктыва Еўракамісіі можа набыць моц ужо сёлета, калі яе ўхваляць Еўрапарламент і Савет ЕС.

Раней у краінах Еўрасаюза былі забароненыя аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі