У Германіі адмянілі чарговы турнір, каб на яго не прыехалі спартсмены з РБ і РФ

Турнір мусіў стаць юбілейным / betterplace.org
Турнір мусіў стаць юбілейным / betterplace.org

Бонскі фехтавальны клуб OFC Bonn адмовіўся ад правядзення этапу Кубка свету па фехтаванні на рапірах сярод мужчын "Бонскі леў", запланаванага на восень 2023 года. Гэта быў бы 50-ы, юбілейны турнір, паведамляе @dw_belarus.

"Улічваючы ваенную сітуацыю ва Украіне і зверствы, якія здзяйсняюцца супраць украінскага насельніцтва, мы не можам і не хочам падтрымліваць рашэнне... аб допуску фехтавальшчыкаў з РФ і Беларусі на міжнародныя спаборніцтвы пад нейтральным сцягам", — гаворыцца ў лісце арганізатараў.

У сакавіку Міжнародная федэрацыя фехтавання вырашыла вярнуць на спаборніцтвы спартсменаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе. Такое рашэнне было ўспрынята неадназначна. Напрыклад, Федэрацыя фехтавання Германіі адмяніла этап Кубка свету, які мусіў прайсці ў пачатку траўня. Турнір адмянілі і ў Фінляндыі.

Спартсмены з Беларусі і Расіі былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сёлета Міжнародны Алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі дапусціць спартсменаў з РБ і РФ да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам. Рашэнні прымаюць міжнародныя федэрацыі: некаторыя дапускаюць беларусаў і расіян, іншыя — не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі