У Глыбоцкім раёне загінуў механізатар
Камбайн на месцы трагічнага здарэння / sk.gov.by
У Глыбоцкім раёне загінуў механізатар. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, яго прыціснула жаткай камбайна.
Трагічнае здарэнне адбылося 30 жніўня. 31-гадовы механізатар прыбіраў кукурузу, калі зламаўся камбайн. Пра гэта мужчына паведаміў кіраўніку. Па версіі СК, дырэктар сельгаспрадпрыемства загадаў чакаць у полі галоўнага інжынера. Але механізатар "вырашыў зэканоміць час і пачаў самастойна рамантаваць сельскагаспадарчую тэхніку". Падчас рамонтных работ яго і прыціснула жаткай.
У тым жа жніўні на жніве ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці загінуў 59-гадовы працаўнік сельгаспрадпрыемства. Ён хацеў праверыць, наколькі запоўнены збожжам бункер, і залез на камбайн, а пасля апынуўся ў жатцы.
СК праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.