У Гомель прывезлі залатых Купалу і Коласа (фота, відэа)

Італьянскі мастак з беларускімі каранямі Эмануэль Хендрыкс (псеўданім) прывёз у Гомель залатых Купалу і Коласа, паведамляе ctv.by. Яго выстава прысвечана паэтам Сярэбранага веку. Усе карціны, за аснову якіх узятыя агульнавядомыя плакаты, распісаныя золатам. Для таго, каб стварыць больш за 100 карцін, выкананых у аўтарскай тэхніцы, Хендрыксу спатрэбілася паўтара года.

У Гомелі, апроч Янкі Купалы і Якуба Коласа, можна ўбачыць партрэты Сяргея Ясеніна, Уладзіміра Маякоўскага, Барыса Пастэрнака, Аляксандра Пушкіна. Другая частка экспанатаў выстаўлена ў адной з галерэй Рыма. Там аматары поп-арту змогуць убачыць залатых Мадонну і Джыма Морысана.

На відэа сюжэт гл. ад 22.59.

Фота: cvt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі