У Гомелі адбыўся суд за 170 тон мяса, сапсаванага на мяскамбінаце

У Гомелі адбыўся суд за 170 тон мяса, сапсаванага на мяскамбінаце

У Гомелі адбыўся суд па справе аб пашкоджанні 170 т мяса на мясцовым мясакамбінаце. Інцыдэнт здарыўся яшчэ ў 2015 годзе. 

Абвінавачаных асудзілі на тэрміны ад паўтара да шасці гадоў пазбаўлення волі, перадае БЕЛТА са словаў вядучага спецыяліста Гомельскага абласнога суда Вольгі Барсуковай.

Былога дырэктара прадпрыемства асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у службовай халатнасці, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Таксама на яго накладзены штраф у 24,5 тысячы рцблёў (1000 базавых велічыняў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 год.

Яго былога намесніка па вытворчасці суд прызнаў вінаватым у такіх самых злачынствах і асудзіў на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ягоны штраф складае больш за 18 тысяч рублёў (750 базавых). Ён таксама пазбаўлены права займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Былая выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама прызнана вінаватай у бяздзейнасці службовай асобы. Яе асудзілі на 1 год 6 месяцаў агульнага рэжыму. Экс-чыноўніца мусіць заплаціць штраф больш як 7 тысяч рублёў (300 базавых).

Па гэтай самай справе асуджаны экс-намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — за бяздзейнасць службовай асобы, якая займае адказную пасаду. Ён асуджаны на 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Астатнім фігурантам вынесеныя прысуды ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. На карысць Гомельскага мясакамбіната з абвінавачаных будзе спагнана больш за 681 тысячу рублёў — кампенсацыя шкоды.

Прысуд не набыў законную моц, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі