У Гомелі будуць судзіць медсястру, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца

У Гомелі будуць судзіць медсястру, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца

У Гомелі будуць судзіць медсястру, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца. Яны пазнаёміліся ў канцы мінулага года. Спачатку мужчына рабіў рамонт у кватэры жанчыны, а пасля застаўся там жыць. Неўзабаве пачаліся сваркі. На стары Новы год жанчына ў чарговы раз спрабавала выгнаць сужыцеля з кватэры, але ён заявіў: "Я нікуды не пайду, можаш мяне забіць".

Як інфармуе БЕЛТА, гаспадыня кватэры ўдарыла мужчыну нажом і патрапіла ў сэрца. Неўзабаве ён памёр. Апошнімі яго словамі былі: "Патрапіла ў Леніна". Справа ў тым, што на грудзях у мужчыны была татуіроўка з выявай правадыра бальшавіцкай партыі.

Жанчыне пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу ўжо перадалі ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі