У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон з Марыупаля

Патрон прывёз у Беларусь "праз Расію"

Патрон прывёз у Беларусь "праз Расію" / vk.com

У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон да аўтамата Калашнікава з акупаванага расіянамі ўкраінскага Марыупаля. Боепрыпас ён захоўваў дома, дзе яго і знайшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа (з якой нагоды праводзіўся ператрус, невядома). Была распачата крымінальная справа. Пра яе напісала газета "Маяк", якая адзначала, што мужчына раней быў асуджаны за забойства. У 2022-м ён быў у Марыупалі "на заробках". Падкрэсліваецца, што патрон прывёз у Беларусь "праз Расію".

"Флагшток" піша, што на 22 верасня ў Чыгуначным раёне Гомеля будзе разглядацца крымінальная справа Сяргея Дрожжы. Ён абвінавачваецца ў "незаконным перамяшчэнні" боепрыпасаў і ў "незаконных дзеяннях" з імі. Магчыма, што якраз пра гэтага чалавека і паведамляла дзяржаўнае выданне.

У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон з Марыупаля

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі