У Гомелі доктара-замежніка асудзілі за "кіно", якое ён паказаў школьніцам
У Гомелі доктара-замежніка асудзілі за "кіно", якое ён паказаў дзвюм школьніцам. 50-гадовы грамадзянін Емена працаваў у адной з медустаноў абласнога цэнтра. З балкона кватэры ў Гомелі мужчына паклікаў да сябе двух дзяўчынак (2002 і 2005 гадоў нараджэння), зняў штаны, "здзейсніў распусныя дзеянні" і яшчэ прапанаваў ім узнагароджанне "за прагляд".
Як паведаміла БЕЛТА старэйшы памочнік пракурора Гомеля Алена Канаваленка, замежнік сваю віну цалкам адмаўляе. Ён сцвярджае, што падлеткі яго "агаварылі". Аднак адна школьніца прызналася, што і раней доктар чапляўся да яе з непрыстойнасцямі, пра што яна пабаялася распавесці бацькам.
За распусныя дзеянні, здзейсненыя ў дачыненні асобы, якой няма 16 гадоў (ч. 1 арт. 169 КК), грамадзянін Емена мог атрымаць нават 3 гады зняволення. Аднак правядзе за кратамі ён толькі год. Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна горада. Абвінавачаны абскардзіў прысуд, які яшчэ не набыў законную сілу.