У Гомелі і Мазыры асуджаных на "хімію" затрымалі паўторна — за татуіроўкі

Аднаго з затрыманых паўторна затрымалі за татуіроўку з Пагоняй / Ілюстрацыйнае фота gomelspring.org
Аднаго з затрыманых паўторна затрымалі за татуіроўку з Пагоняй / Ілюстрацыйнае фота gomelspring.org

У Гомельскай вобласці некалькіх чалавек, асуджаных на "хімію", зноў затрымалі. Цяпер — за татуіроўкі. Пра гэта расказваюць праваабаронцы. У затрыманых былі татуіроўкі з Пагоняй і ангельскай абрэвіятурай.

"Са зноў затрыманымі зняволенымі абыходзіліся не надта мякка: ім заламалі рукі і зацягнулі ў мікрааўтобус", — кажуць праваабаронцы.

Затрыманні прайшлі ў Гомельскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 17 і Мазырскай № 21. Уладальнікам татуіровак інкрымінуюць артыкул 19.11 КаАП "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць".

Гомельскія праваабаронцы кажуць пра "хвалю затрыманняў" у рэгіёне. Надоечы ў Жлобіне, паводле іх звестак, затрымалі інжынера па нармаванні працы на Беларускай чыгунцы Дзяніса Акінфеева. Нагодай зрабіўся каментар, які ён пакінуў у групе "Каратели Беларуси".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі