У Гомелі правялі антыкарупцыйны пікет

У Гомелі правялі антыкарупцыйны пікет

У Гомелі сёння, 24 верасня быў праведзены інфармацыйны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч пад лозунгам “Старшыню ў адстаўку! Вертыкаль на лаўку!”. Антыкарупцыйным зместам агітацыю за кандыдата ў прэзідэнты напоўніла сям’я Годараў, якая нядаўна была аштрафавана за правядзенне несанкцыянаванага пікета ў цэнтры горада.

Годар: “Мы агітуем супраць карупцыі, якая абрасла ў нас у Гомелі. Гомель зросся ў адзін кангламерат усіх галінаў улады. Суд працуе пад ціскам пракуратуры, пракуратура працуе пад ціскам адміністрацыі. Патрэбна гэты спрут паламаць, разарваць, і каб стварылася нармальная праца, якая будзе заснанавана на законе”.

У Гомелі правялі антыкарупцыйны пікет
Пікет быў дазволены на пустынным месцы горада.

Сямейная пара падрыхтавалі для раздачы ўлёткі, аднак для агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты была выдзелена бязлюдная пляцоўка каля стадыёну “Цэнтральны”. Яўген і Азалія Годары былі абураныя гэтымі абставінамі:

Годар: “Было выдзелена фармальна. Вось вам трэба месца – калі ласка, атрымайце вось гэтую голую пляцоўку, гэтую пустыню і тут што хочаце, тое і рабіце. І ніхто вас не пачуе і не пабачыць”.

Нагадаем, што Годары лічаць сябе падманутымі падчас будаўніцтва жылля: іх жыллёвую плошчу абрэзалі на 3,3 квадратныя метры, парушыўшы ўмовы дагавора. Прычыну гэтаму сям’я бачыць у карупцыйнай схеме, з якой змагаецца ўжо працяглы час.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі