У Гомелі пройдзе міжнародны форум ананімных алкаголікаў

У Гомелі пройдзе міжнародны форум ананімных алкаголікаў

У Гомелі 3-4 верасня ўпершыню пройдзе міжнародны форум ананімных алкаголікаў. Мерапрыемства прысвечанае шасцігоддзю ўтварэння руху. Яго ўдзельнікамі будуць людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі і іншых дзяржаў. Як паведамілі БелаПАН арганізатары, такія сустрэчы дазваляюць здабыць новыя веды і досвед, вырашыць многія праблемы, адчуць адзінства сябраў руху.

Пярвічная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў” была зарэгістраваная ў снежні 2010 года. У горадзе праходзяць сходы дзвюх груп ананімных алкаголікаў, а таксама групы “Ал-Анон”, для родных алкаголікаў. На сёння ў Беларусі працуюць 80 груп ананімных алкаголікаў, якія наведваюць болей за дзве тысячы чалавек. У свеце каля чатырох мільёнаў людзей даюць рады сваёй залежнасці дзякуючы такой праграме.

Ананімныя алкаголікі — гэта садружнасць, якая аб’ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца сваім досведам, сіламі і надзеямі, каб дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізму. Адзіная ўмова для ўступлення ў АА — гэта жаданне кінуць піць. Людзі не плацяць ні ўступных, ні чаленскіх унёскаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі