У Гомелі судзілі жанчыну, якая збіла мыліцай старшыню сельскага выканкама

Біла мыліцай, "жадаючы прычыніць фізічную шкоду" / Ілюстрацыйнае фота ivteleradio.ru
Біла мыліцай, "жадаючы прычыніць фізічную шкоду" / Ілюстрацыйнае фота ivteleradio.ru

У Гомелі судзілі жанчыну, якая збіла мыліцай старшыню Улукаўскага сельскага выканкама. Яна нанесла ёй не менш за восем удараў "па розных частках цела", а пасля "хапала яе за валасы". Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, здарэнне адбылося 20 красавіка сёлета. Жанчына прыйшла ў кабінет старшыні, "жадаючы прычыніць фізічную шкоду апошняй, зняважыць яе гонар і годнасць, выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай і выкананымі службовымі абавязкамі". Прычына ўзнікнення такога "жадання" не паведамляецца.

Цялесныя пашкоджанні, якія атрымала старшыня, "не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці". Крымінальную справу разглядаў Гомельскі раённы суд. Жанчыну, якая ўчыніла напад, прызналі вінаватай у "гвалце ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, з помсты за выкананне службовых абавязкаў". Яе асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з яе 5 тысяч рублёў на карысць пацярпелай у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі