У Гомелі з дзіцячага садка эвакуявалі 170 дзяцей (фота)

У Гомелі з дзіцячага садка эвакуявалі 170 дзяцей (фота)

У Гомелі з дзіцячага садка эвакуявалі 170 дзяцей. Прычынай стала задымленне ў памяшканні пральні. Дзяцей вывелі з будынка работнікі садка.

Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося 23 траўня пасля 15-й гадзіны. Высветлілася, што на першым паверсе ў пральні адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў сушыльным барабане, пасля чаго спрацавала пажарная сігналізацыя. Узгаранне было хутка ліквідаванае. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі