У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП

У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП

У Гомелі загінуў мужчына, які залез на апору ЛЭП. Ён хацеў выканаць несанкцыянаваныя працы па замене ўводу ў жылы прыватны дом. Як інфармуе прэс-служба “Белэнэрга”, здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня ў прыватным сектары абласнога цэнтра. На апору мужчына падымаўся з дапамогай манцёрскіх лазаў і ахоўнага пояса. Адзначаецца, што ён “наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак і трапіў пад уздзеянне электрычнага току”. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць пацярпелага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі