У Гомелі застрайкавалі таксоўцы
У Гомелі 1 лютага застрайкавалі кіроўцы службы таксі "Аўтаміг 181". Як піша сайт "Сильные новости", на працу не выйшлі 95% таксоўцаў. Іх незадавальненне выклікала ўвядзенне новага тарыфу "Лёгкі". Згодна з гэтым тарыфам, з 10-й да 17-й гадзіны дзейнічае акцыя: пасадка — 20 000 руб., 1 км дарогі — 4000 руб.
Кіроўцы выказваліся супраць новаўвядзення, збіралі подпісы, аднак іх меркаванне не ўлічылі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 1 лютага падчас дзеяння тарыфу "Лёгкі" на лініі працавала не больш за 15 машын гэтай службы, уключаючы грузавыя таксоўкі.
Паведамляецца, што кіраўніцтва службы таксі звольніла 15 кіроўцаў, якія былі ініцыятарамі страйку.