У Гомелі затрымалі 43-гадовага эксгібіцыяніста, які напалохаў дзяўчынку
У Гомелі затрымалі 43-гадовага эксгібіцыяніста, які напалохаў 8-гадовую дзяўчынку, якая вярталася са школы. Зламыснік дзейнічаў у мікрараёне "Гомсельмаш" з пачатку сакавіка. Мужчына прыходзіў у прыватны сектар, чакаў адзінокіх дзяўчын і дэманстраваў ім свае геніталіі. У міліцыю пачалі паступаць заявы ад пацярпелых.
Пасля здарэння са школьніцай зламысніка ўдалося затрымаць. Ён зноў з'явіўся ў мікрараёне, але адна з жанчын яго заўважыла і патэлефанавала ў міліцыю. Высветлілася, што раней мужчына быў асуджаны за крадзеж і разбой, цяпер жа крымінальную справу распачалі за хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.