У Гомелі затрымалі апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова

Васіль Палякоў

Васіль Палякоў / svaboda.org

Апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова затрымалі ў Гомелі. Пра гэта на сваёй старонцы паведаміў Анатоль Лябедзька.

"Выклікалі па позве, у якой быў указаны артыкул па адміністрацыйнай справе. Праз пару гадзін прывезлі ў кайданках дахаты.  Правялі вобшук, забралі аргтэхнику, паперы. І, натуральна, Васіля. Калі яны ўжо нажаруцца сваёй нянавісцю, сваёй помстай, сваім страхам?!" — пракаментаваў Лябедзька.

Палякоў — былы настаўнік гісторыі, якога звольнілі па палітычных матывах. Ён быў актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі і пэўны час узначальваў яе. Палякоў шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі