У Гомелі завершанае расследаванне нападу на 9 жанчын

У Гомелі завершанае расследаванне нападу на 9 жанчын

У Гомелі завершанае расследаванне нападу на 9 жанчын. Крымінальную справу, па якой праходзіць 21-гадовы мясцовы жыхар, могуць неўзабаве перадаць у суд.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, малады чалавек у верасні-лістападзе 2015 года нападаў у розных грамадскіх месцах на жанчын. Ён падходзіў да іх са спіны і дакранаўся да палавых органаў. Як толькі пацярпелыя пачалі крычаць і клікаць на дапамогу, зламыснік уцякаў.

Адзначаецца, што следчыя высветлілі асобы 9 пацярпелых ва ўзросце ад 24 да 60 гадоў. Адна з іх на той момант была цяжарная. Асобу яшчэ адной пацярпелай высвятляюць.

Зламысніка знайшлі з дапамогай запісу камеры відэаназірання, усталяванай на ўваходзе аднаго з жылых дамоў, дзе адбыўся адзін з нападаў. Дзеянні жыхара Гомеля па сукупнасці былі кваліфікаваныя па ч. 1 і ч. 2 арт. 167 КК ("дзеянні сэксуальнага характару, здзейсненыя насуперак волі пацярпелай з ужываннем гвалту").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі