У Гомелі знайшлі жанчыну з 125-гадовым наганам
У Гомелі знайшлі жанчыну з 125-гадовым наганам. Раніцай 14 лістапада яна страціла прытомнасць на пероне чыгуначнага вакзала. Як паведамляе прэс-служба МУС, медыкі аказвалі дапамогу невядомай, а міліцыянеры ў пошуках дакументаў зазірнулі ў сумку і ўбачылі рэвальвер. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. Наган перадалі экспертам.
48-гадовая жанчына аказалася жыхаркай Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У бальніцы яна расказала міліцыянерам, што была ў гасцях у брата ў Рэчыцы і ўбачыла на балконе зброю. Яе яна вырашыла забраць з сабой, паколькі мужчына злоўжывае алкаголем і жыве з непаўнагадовымі дзецьмі. Далей міліцыя наведала згаданага брата. Ён прызнаўся, што знайшоў наган некалькі гадоў таму падчас земляных працаў. Праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.