У Гомельскай і Магілёўскай абласцях на пятніцу абвясцілі штармавое папярэджанне

У Беларусі застаецца летняе надвор'е

У Беларусі застаецца летняе надвор'е / Еўрарадыё

У пятніцу, 20 верасня, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, паўночны, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 вышэй за нуль, месцамі прагназуецца 10-13 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25.

На тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне і чырвоны ўзровень небяспекі. На большай іх частцы захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (пяты клас).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі