У Гомельскай вобласці 2-гадовы хлопчык зваліўся з другога яруса ложка і загінуў

З пачатку года ў Гомельскай вобласці загінулі 16 дзяцей / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
З пачатку года ў Гомельскай вобласці загінулі 16 дзяцей / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Калінкавіцкім раёне загінуў двухгадовы хлопчык. Ён упаў з другога яруса ложка, выратаваць яго медыкам не ўдалося. Няшчасны выпадак адбыўся сёння. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўгена Міткевіча.

А ўсяго, па словах Міткевіча, сёлета — за 11 месяцаў — у рэгіёне загінулі 16 дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі