У Гомельскім раёне “Волга” збіла 11-гадовага хлопчыка

У Гомельскім раёне “Волга” збіла 11-гадовага хлопчыка

У Гомельскім раёне “Волга” збіла 11-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ў вёсцы Целяшы а 7-й гадзіне вечара ў аўторак, 4 ліпеня. Падлетак перабягаў праезную частку перад аўтамабілем, якім кіраваў 51-гадовы мужчына. Хлопчык атрымаў траўмы. Спачатку пацярпелага адвезлі ў траўмпункт Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі, пасля — у траўматалогію, піша “Гомельская праўда”.

Афіцыйная прадстаўніца УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар’я Смоляк распавяла газеце “СБ. Беларусь сегодня”, што ў хлопчыка пераломы абедзвюх ног, іншыя траўмы і пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі