У Гомельскім раёне жанчына з нажом напала на мужчыну

У Гомельскім раёне жанчына з нажом напала на мужчыну

У Гомельскім раёне 42-гадовая жанчына з нажом напала на 30-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося ўвечары 26 сакавіка ў пасёлку Юбілейны. Там у кватэры беспрацоўнага мужчыны кампанія распівала алкагольныя напоі. Верагодна, узнікла сварка. Жанчына нанесла раненні жыхару пасёлка Перамога, яго шпіталізавалі. Вядома, што ён нідзе не працуе.

Як інфармуе прэс-служба МУС, падазраваную затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі