У Гродна прыедзе Дзмітрый Мядзведзеў

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 8 верасня наведае Гродна. Як перадае interfax.by, ён прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

На пасяджэнні плануецца разгледзець пытанні скаардынаванай прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фармаванне адзінага рынку паслуг, развіццё адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сустрэчы плануецца падпісаць дамову аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і пагадненне аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.

Акрамя таго, у Гродне Мядзведзеў правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з прэм'ер-міністрамі дзяржаў-удзельніц ЕАЭС.

Фота: fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі