У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны

У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны

У Гродне 6-гадовая дзяўчынка памерла пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць паратыту, адру і краснухі. Трагічнае здарэнне адбылося 31 траўня каля 16.00 ў дзіцячай паліклініцы № 1 абласнога цэнтра. Дзяўчынцы зрабілі ўкол, пасля чаго яе стан рэзка пагоршыўся. Нягледзячы на аказаную дапамогу, дзіця сканала ў прысутнасці сваёй маці.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента (ч.2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Падчас агляду месца здарэння ўзятыя ампулы з вакцынамі, скарыстаныя ампулы і шпрыцы, медпрэпараты з кабінета прышчэпак. Апроч таго, да матэрыялаў крымінальнай справы далучаная для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын.

Прызначаныя судова-медыцынская і шэраг іншых экспертыз. Дапытваюцца медыцынскія работнікі паліклінікі і пацыенты. У дачыненні да медработнікаў не выкарыстоўвалася мера стрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі