У Гродне грузавік збіў траіх чалавек на пешаходным пераходзе (фота)
У Гродне грузавік збіў траіх чалавек на пешаходным пераходзе. ДТЗ адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 13 траўня на Скідзельскай шашы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, людзі выйшлі з аўтобуса і пераходзілі ажыўленую вуліцу. Некалькі аўтамабіляў спыніліся, каб іх прапусціць, а грузавік ГАЗ, які ехаў за імі, спыніцца не паспеў. Яго кіроўца, каб пазбегнуць сутыкнення, павярнуў у правы бок і закрануў пешаходаў.
Двое чалавек шпіталізаваныя, адзін з іх атрымаў цяжкія траўмы (паводле папярэдняй інфармацыі).
Фота: gaigrodno.by