У Гродне міліцыянеры дзве гадзіны трымалі 100-кілаграмовы ліхтарны слуп

У Гродне міліцыянеры дзве гадзіны трымалі 100-кілаграмовы ліхтарны слуп

У Гродне міліцыянеры дзве гадзіны трымалі 100-кілаграмовы ліхтарны слуп. Каб ён не зваліўся на ўдзельнікаў XI Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, у масавых гуляннях паўдзельнічала каля 120 тысяч чалавек. Шмат людзей было на Савецкай вуліцы. Менавіта там да маёра міліцыі Сяргея Мулярчыка і малодшага лейтэнанта Марка Юхневіча падбегла жанчына і паведаміла, што каля ўнівермага на людзей... падае слуп. Высветлілася, што сапраўды ён нахіліўся і гойдаўся з боку ў бок.

Міліцыянеры папрасілі людзей не падыходзіць блізка, дапамаглі вулічным гандлярам перанесці свае столікі з таварам, а самі сталі ўтрымліваць ліхтарны слуп. На дапамогу афіцэрам прыбыў палкоўнік міліцыі Вячаслаў Баклага, які выклікаў супрацоўнікаў камунальных службаў. На месца здарэння прыбылі яшчэ два маёры міліцыі, якія пратрымалі слуп яшчэ паўтары гадзіны — тэхніка не магла праехаць на месца з-за натоўпаў людзей на вуліцы. Нарэшце рабочыя прыйшлі на дапамогу міліцыянерам і канструкцыю паспяхова дэмантавалі.

У Гродне міліцыянеры дзве гадзіны трымалі 100-кілаграмовы ліхтарны слуп
Фота: uvd.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі