У Гродне пасля вучэбнай сірэны прарвала трубаправод (відэа)
Аварыя трубаправода адбылася 28 верасня ў Гродне адразу пасля таго, як скончылася праверка сістэмаў абвесткі. Як піша Гродзенскі блог s13.ru, у раёне прадпрыемства "Гродна Азот" прарвала трубу і ў неба стаў біць гіганцкі фантан. Па словах гродзенцаў, пабачыць незвычайнае відовішча можна было нават з цэнтра горада.
Паведамляецца, што аварыя адбылася на трубаправодзе, які выкарыстоўваецца для забеспячэння "Гродна Азота" каля лецішчаў работнікаў прадпрыемства. Магутны напор вады вырваўся на дзясятак метраў і раскідаў па акрузе камяні і смецце. Вада затапіла шмат дачных участкаў.