У Гродне правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы
Падчас аперацыі ў Гродзенскім кардыяцэнтры
Медыкі Гродзенскага абласнога клінічнага кардыяцэнтра выканалі ўнікальную аперацыю па пратэзаванні аартальнага клапана з выкарыстаннем уласных тканак пацыенткі. Брыгаду хірургаў узначальваў галоўны ўрач кардыяцэнтра Андрэй Янушка, удзельнічаў у аперацыі і дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.
Аперацыю Азакі 70-гадовай жыхарцы Гродна рабілі таму, што ніводны механічны пратэз ёй не пасаваў. Праз асаблівасці анатамічнай будовы сэрца такі пратэз не змог бы забяспечыць яго нармальную працу, бо не дазволіў бы ў поўным аб'ёме выкінуць кроў у страўнічак. Таму пацыентцы клапан пратэзавалі з выкарыстаннем яе ўласных тканак. У беларускім Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што гродзенскія хірургі асвоілі такую аперацыю першымі сярод калег з іншых рэгіёнаў краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.