У Гродне спецназ затрымаў чалавека, які зняў відэа чаргі ў ДАІ
Чарга ў Гродне два дні таму
У Гродне затрымалі чалавека, які зняў відэа чаргі ў ДАІ. Раней міністр унутраных спраў Іван Кубракоў назваў яго "інфармацыйным ўкідам" (нібыта, відэа "не адпавядае рэчаіснасці”) і даручыў ГУБАЗіК "разабрацца" (“ўстанавіць асоб, якія штучна нагнятаюць абстаноўку"). У затрыманні паўдзельнічаў спецназ "Тайфун".
З затрыманым мужчынам запісалі відэа. Ён выбачаецца і кажа, што не чакаў такой рэакцыі на відэа, якое зняў два дні таму і апублікаваў у TikTok. Людзі стаялі ў вялізнай чарзе, каб перарэгістраваць аўтамабілі.
Што пагражае мужчыне і дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.