У Гродне супрацоўнік ДАІ пакончыў з сабой у працоўным кабінеце
У Гродне супрацоўнік ДАІ наклаў на сябе рукі ў працоўным кабінеце. Як паведамляе афіцыйны сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама, трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 29 жніўня, у будынку Упраўлення ДАІ. Адзначаецца, што прычыны і абставіны будуць высветлены падчас праверкі, якую праводзіць УСК па Гродзенскай вобласці.
Як піша партал tut.by, мужчына займаў пасаду намесніка камандзіра ўзвода. Паводле папярэдняй інфармацыі, на самагубства афіцэра падштурхнулі прычыны асабістага характару, не звязаныя са службовай дзейнасцю.