У Гродне ў краме на жанчыну звалілася частка столі

У Гродне ў краме на жанчыну звалілася частка столі

У Гродне ў адной з крамаў па вуліцы Вольгі Соламавай на 64-гадовую жанчыну звалілася частка падвеснай столі. Гэта быў даволі вялікі кавалак пластыка. У пенсіянеркі дыягнаставаная тупая траўма левага вока, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Высветлілася, што ў той час у краме праводзіліся работы па перацяжцы кабеля праз столь. Гэта і стала прычынай здарэння. У адносінах тэхніка, які праводзіў работы, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці".

У Гродне ў краме на жанчыну звалілася частка столі
Фота: uvd.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі