У Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму (фота)

У Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму (фота)

У Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, гродзенскаму кашталяну, вайсковаму і дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ, які жыў у канцы XIII-у пачатку XIV стагоддзяў. Як піша сайт vgr.by, у конкурсе перамог праект, які прапанаваў мінчук Сяргей Аганаў, ураджэнец Ліды. Ён яго выканаў у бронзе і граніце. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом. У руцэ ён трымае меч, за спіной у яго шчыт з крыжом. На помніку прысутнічае выява старога замку і Каложскай царквы ў Гродне. Паколькі партрэтаў Давыда Гарадзенскага не захавалася, скульптар дэталёва не адлюстроўваў яго твар.

Агулам у конкурсе ўзялі ўдзел 13 працаў з Гродна, Брэста і Мінска. Сайт grodno.gov.by адзначае, што пасля ўзгаднення з замоўцам (Гродзенскай епархіяй), дапрацоўкі эскізу аўтар пачне вырабляць помнік. Яго плануюць паставіць на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.

У Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму (фота)
Фота: vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі