У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глеба Койпіша
У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глеба Койпіша. У самой студыі на вуліцы Будзёнага адбыўся ператрус: яго правялі сілавікі ў камуфляжы. Вераемна, дзверы ў офіс былі ўзламаныя.
Па словах відавочцаў ператрус працягваўся каля трох гадзін. Пасля гэтага сілавікі сыйшлі з тэхнікай і дакументамі. Самога Койпіша вывелі ў кайданках.
Глебу Койпішу каля 35 гадоў. Ён жанаты, у сям'т двое дзяцей.
Студыя "Іквадарт" працуе з 2004 года, яна арганізоўвала мноства дабрачынных праектаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.