У Гродне жанчына тройчы прабівала колы аўтамабіля сваёй саперніцы
У Гродне жанчына тройчы прабівала колы аўтамабіля сваёй саперніцы, да якой сышоў яе мужчына. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “хуліганства”.
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі правялі “комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў” і знайшлі падазраваную. Яна прызналася, што адпомсціць такім чынам ёй параіла знаёмая. Усе чатыры колы ў “Доджы” жанчына прабівала спіцай, пры гэтым працягвала падтрымліваць прыяцельскія адносіны з гаспадыняй аўтамабіля.