У гродзенскі выцвярэзнік трапіў мужчына з эквівалентам 10 тысяч долараў
Незвычайны кліент трапіў днямі ў гродзенскі выцвярэзнік, піша sb.by. Пры сабе мужчына меў вялікую суму замежнай валюты. Падрабязнасці распавёў капітан міліцыі, старшы інспектар-дзяжурны выцвярэзніка Аляксандр Сяліла.
Гродзенец быў на заробках у Еўропе і вярнуўся адтуль на радзіму. Калі яго прывезлі ў выцвярэзнік, у мужчыны была буйная сума валюты, эквівалентная 10 тысячам долараў.
"Нумары купюр шведскіх крон перапісвалі амаль тры гадзіны. Паведамілі пра "знаходку" сястры гэтага грамадзяніна, якая забрала яго і грошы пад сваю адказнасць", — паведаміў міліцыянт.
Дарэчы, навагоднюю ноч у гродзенскім выцвярэзніку правялі шэсць чалавек.