У гродзенскім аэрапорце сёння прайшлі вучэнні (відэа)
Адпрацоўваліся дзеянні органаў кіравання і сілаў аэрапорта ў складаных умовах надвор'я.
Паводле легенды вучэнняў, у выніку цыклона адбыліся моцныя снегапады, парывы ветру дасягалі 30 метраў за секунду.
Як інфармуе прэс-служба МНС, адпрацоўвалася ліквідацыя наступстваў разнастайных аварый у аэрапорце, дапамога пасажырам самалётаў, якія здзяйснялі экстранныя пасадкі.
Фота, відэа — mchs.gov.by